Гiсторыя праекта:

Яскравы прыклад

Праект «СПАДЧЫНА» — гэта яскравы прыклад таго, як любоў да гісторыі і сучасных тэхналогій можа аб'ядноўваць людзей і спрыяць захаванню культурнай спадчыны.

Пачатак развіцця

Ідэя, якая ўзнікла ў 13-гадовага аўтара ў 2019 годзе, трансфармавалася ва ўнікальны праект, які не толькі распавядае пра беларускую архітэктуру, але і дазваляе кожнаму жадаючаму пагрузіцца ў непаўторную атмасферу гістарычных мясцiн праз гульнявую платформу Minecraft.

Прыняцце на рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях

З кожным годам праект рос і развіваўся, атрымліваючы прызнанне на рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях.

dip

Папулярызацыя значэння захавання культурнай ідэнтычнасці

Перамогі ў конкурсах і СМІ спрыялі яго папулярызацыі, а інтэрв'ю на тэлебачанні прыцягнулі ўвагу да важнасці захавання культурнай ідэнтычнасці.

autor

Новая назва праекта

Пераход у 2022 годзе пад назвай «СПАДЧЫНА» з лагатыпам, які сімвалізуе беларускую ідэнтычнасць, толькі ўмацаваў яго пазіцыі.

Узаемадзеянне з карыстальнікамі Telegram

Стварэнне тэлеграм-бота працягнула ўзаемадзеянне з карыстальнікамі. Гульнявыя карты былі даступныя ў Телеграм-боце @spdchn_bot. Ён выдаваў карты не толькі з праектам, але і з інфармацыяй пра тое, як усталяваць на свой камп'ютар. Аднак, спыненне яго працы ў 2024 годзе стала важным урокам аб неабходнасці пастаяннага паляпшэння тэхналогій.

Вэб-сайт-новы крок у развіцці праекта 

Наяўнасць сайта project-spadchina.site- гэта новы крок у развіцці праекта, які дапаможа карыстальнікам не толькі даведацца пра беларускія славутасці, але і актыўна ўдзельнічаць у іх захаванні.

pers

Павага да гісторыі і культуры

Праект «СПАДЧЫНА» натхняе маладое пакаленне на павагу да сваёй гісторыі і культуры.

spdc

На галоўную старонку