gerviyaty

Пра праект:

“СПАДЧЫНА” – грандыёзны праект па стварэнні выдатных мясцiн Рэспублікі Беларусь у стылістыцы папулярнай камп’ютарнай гульні “Minecraft”. Праект накіраваны з мэтай стварыць з дапамогай гульні Minecraft віртуальную экскурсію па знакамітых месцах Беларусі, паказаць карысць гульні ў творчым развіцці. 
 
Чаму гэты праект мае назву “Спадчына”?

Дадзены праект быў названы у гонар 100 годдзя выхаду чацвёртага зборніка Янкі Купалы “Спадчына “(1922). Гэта першы зборнік беларускага класіка які быў выдадзены упершыню ў Мiнску – сталіцы Маладой Беларусі. Аўтар дадзеннай працы выказвае вялікую любоў да роднага краю, ствараючы цэлы шэраг яркіх вобразаў і галоўнага — спадчыны, зямлі, якая засталася нам ад продкаў. Паэт называе яе самым вялікім скарбам, які беларусы павінны зберагчы і захаваць для нашчадкаў.

kupala

З гэтага моманту “СПАДЧЫНА” пачала фарміравацца як першы ў Беларусі інтэрнэт-праект па распрацоўцы віртуальнай экскурсіі па нашай краіне ў стылі папулярнай камп’ютарнай гульні Minercaft.

Запрашаем вас на займальнае падарожжа па віртуальнай Спадчыне, дзе кожны куток прасякнуты гісторыяй і духам Беларусі. Сардэчна запрашаем у наш унікальны свет!

На галоўную старонку